Цікава праходзяць канікулы ў навучэнцаў СШ2 г. Бярозы. Актыўна і з карысцю. Вучні 10”А” і 10”Б” класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Вуліцы роднага горада”, якое праходзіла ў гарадской бібліятэцы. Шмат новай і пазнавальнай інфармацыі атрымалі дзесяцікласнікі па гісторыі роднага горада і раёна.