Наша краіна ў гэтым годзе святкуе юбілеі слынных сыноў Беларусі - Янкі Купалы і Якуба Коласа, 140-годдзе з дня нараджэння. Пісьменнікі не толькі ўмелі шанаваць культурную спадчыну свайго народа, але і самі стваралі яе. З нагоды юбілеяў Купалы і Коласа ў школе прайшло свята “Зоркі зямлі беларускай”, якое было падрыхтавана настаўнікамі роднай мовы і літаратуры. У свяце прынялі ўдзел вучні і пачатковых, і сярэдніх, і старэйшых класаў. Дзеці паказалі свае таленты: яны чыталі вершы і спявалі песні, ігралі на музычных інструментах і танцавалі. Нават паслухалі ў фоназапісе вершы, якія прачыталі Янка Купала і Якуб Колас. Свята ўдалося на славу. Усе прысутныя далучыліся да высокага мастацтва, адчулі сваю непарыўную сувязь з роднай зямлёй.