Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2022

Свята ведаў 1Верасня паклікала за парты сваіх выхаванцаў.

У школах рэспублікі прагучаў першы школьны  званок. Калідоры і класы СШ2 напоўніліся вясёлымі дзіцячымі галасамі. Рады сустрэчы са школай пасля доўгіх летніх канікул і вучні, і настаўнікі. Першы ўрок “Гістарычная памяць - шлях у будучае” прайшоў ва ўсіх класах рэспублікі. Вучні 10 А класа разважалі аб важнасці гістарычнай памяці ў жыцці чалавека, аб яе значэнні ў шляху наперад. З гэтага навучальнага года ў 10 А класе адкрыта група грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, дзе вучні на паглыбленым узроўні вывучаюць матэматыку і фізіку. Акрамя таго, будуць наведваць факультатыўныя заняткі “ Гатовы Радзіме служыць”.                      На першы ўрок да вучняў 10 А завітала намеснік дырэктара Таццяна Сяргееўна Гардзейчык. Яна павіншавала іх з пачаткам навучальнага года, расказала аб асаблівасцях працы ў профільным класе, а таксама падзялілася думкамі па тэме ўрока. Праца ў школе пачалася. Поспехаў усім і добрага плёну!

Разделы сайта