Цікава і пазнавальна прайшоў у нашай школеТыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Пачатак тыдня быў азначаны акцыяй "Гавары са мной па-беларуску" і стварэннем інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску".
На працягу тыдня вучні прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях і віктарынах, падрыхтаваных для іх настаўнікамі роднай мовы: "Знаўцы беларускай мовы" (Кашцялян Т. В.),"Беларускія песні" (Бык С. Я.), "Як ты дорага мне, мая родная мова"(Шульган В.С.), "Я люблю Беларусь" (Кулік А. В.), "Знаўцы роднай мовы" (Неліповіч Т. В.),"Моўныя скарбы роднага краю" (Янушчык Ж. М.), "БелаВЕДЫ" (Галенка В. У.). Юныя таленты праявілі свае здольнасці ў творчых выставах-конкурсах ілюстрацый да твораў беларускіх пісьменнікаў "Мой родны кут, як ты мне мілы", "Беларускі пейзаж", "Вобразы мілыя роднага краю..." Настаўнік беларускай мовы, літаратуры і працоўнага навучання Неліповіч Т. В. разам з вучнямі шостых класаў правялі гастранамічны фэст "Беларуская кухня". Яркімі і маляўнічымі атрымаліся паштоўкі "Пажаданні роднай мове" і флаеры "Мой родны кут, як ты мне мілы...", аздобленыя малюнкамі і цёплымі словамі, звернутымі да роднай мовы. Вучні 11"Б" класа пад кіраўніцтвам Бык С. Я. прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем Максіма Танка разам".
Завяршыла Тыдзень роднай мовы камандная "Свая гульня", праведзеная для вучняў 9-11 класаў Неліповіч Т. В.