24 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы прайшла "Свая гульня" для вучняў 9-11 класаў, у якой прынялі ўдзел 10 каманд. Гульня складалася з 10 тэм па 5 дыферэнцыраваных пытанняў ад 10 да 50 балаў. Вучні паказалі сваё веданне твораў сёлетніх юбіляраў (Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка) і іншых беларускіх аўтараў, праявілі кемлівасць у адгадванні загадак, успомнілі музычныя творы. Першае месца заняла каманда 11 "А" (капітан Панасевіч Наталля), другое - падзялілі каманды 11 "В" (капітан Паўлюковіч Кірыл) і 9 "Б" (капітан Уладзіміраў Аляксей), трэцяе месца ў каманды 10 "Б"(капітан Семянюта Паліна).