ПАЛАЖЭННЕ
АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
(в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 N 9,
от 10.04.2014 N 38, от 27.11.2017 N 148, от 03.03.2018 N 10,
от 02.12.2019 N 180, от 06.08.2020 N 214, от 09.11.2021 N 243)
ГЛАВА 6
АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛIЗАЦЫI АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ
СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
41. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў адпаведнасцi з устаноўленымi Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi асноўнымi патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.
42. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў класах, у тым лiку класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi, класах iнтэграванага навучання i выхавання, спецыялiзаваных па спорце класах, вячэрнiх класах, групах (пры дзяленнi класа на групы) або iндывiдуальна. (в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
43. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi вучнi, як правiла, аднаго ўзросту аб'ядноўваюцца ў клас. У выпадку, калi колькасць вучняў пры прыѐме (залiчэннi) ва ўстанову адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, перавышае ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, то ствараюцца некалькi класаў (паралельныя класы).
43-1. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi. Пералiк вучэбных прадметаў, якiя могуць вывучацца на павышаным узроўнi, вызначаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам установы агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду.Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi фармiруюцца з лiку асоб, якiя выказалi жаданне вывучаць на павышаным узроўнi асобныя вучэбныя прадметы i маюць па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi па дадзеных вучэбных прадметах адзнакi не нiжэй за 7 балаў i сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi не нiжэй за 7 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) на iмя кiраўнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi аграрнай накiравансцi фармiруюцца з лiку асоб, якiя выказалi жаданне вывучаць на павышаным узроўнi асобныя вучэбныя прадметы i маюць па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi па дадзеных вучэбных прадметах адзнакi не нiжэй за 6 балаў i сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi не нiжэй за 5 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх
асоб) на iмя кiраўнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi.
(часть четвертая п. 43-1 введена постановлением Минобразования от 02.12.2019 N 180)
(п. 43-1 введен постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)
44. Спецыялiзаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыiнаступных вiдаў:
пачатковай школе;
базавай школе;
сярэдняй школе;
45. Вячэрнiя классы могуць стварацца ў сярэднiх школах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных
сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, i вучэбна-педагагiчных комплексах яслi-сад - сярэдняя школа, дзiцячы сад - сярэдняя
школа.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
46. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях.
47. Для вучняў пры засваеннi зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца канiкулы на працягу навучальнага года i летнiя канiкулы.
На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца восеньскiя, зiмовыя i вясновыя канiкулы агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзѐн. Для вучняў I i II класаў у III чвэрцi (трэцi тыдзень лютага) устанаўлiваюцца канiкулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзѐн. Працягласць летнiх канiкул павiнна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў, якiя працягваюць атрыманне адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, - не менш за 10 каляндарных тыдняў.
Пачатак i заканчэнне чвэрцяў, канiкул вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi не менш чым за год да пачатку навучальнага года.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
48. Адукацыйны працэс пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў рэжыме шасцiдзѐннага школьнага тыдня, у якi ўваходзяць пяцiдзѐнны вучэбны тыдзень i адзiн дзень тыдня для правядзення з вучнямi спартыўна-масавых, фiзкультурна-аздараўленчых, iншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганiзацыi працоўнага навучання, у тым лiку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах, у мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.
49. Асноўнай формай арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляюцца вучэбныя заняткi: урок, назiранне, экскурсiя i iншыя заняткi. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, кансультацыi (для вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi), заняткi
па фiзiчнай рэабiлiтацыi, музычна-рытмiчныя заняткi (для вучняў санаторных школ-iнтэрнатаў), практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.
50. Вучэбныя заняткi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi могуць праводзiцца па зменах у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.
51. Рэжым арганiзацыi вучэбных заняткаў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства
ўнутраных спраў, вызначаецца заснавальнiкамi з улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi гэтых вiдаў устаноў
агульнай сярэдняй адукацыi i асаблiвасцяў арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
52. У вячэрняй школе, вячэрнiх класах для вучняў, якiя навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыi, у кожнай чвэрцi на працягу не больш за 10 працоўных дзѐн праводзяцца вучэбныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыi), а ў перыяд памiж вучэбнымi заняткамi - факультатыўныя, стымулюючыя заняткi i кансультацыi. Тэрмiны правядзення
вучэбных заняткаў у кожнай чвэрцi вызначаюцца штогод кiраўнiком установы адукацыi i даводзяцца да ведама ўдзельнiкаў адукацыйнага працэсу.
53. Навучанне i выхаванне пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.
Выбар мовы навучання i выхавання i вывучэнне моў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i iншымi актамi заканадаўства.
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 03.03.2018 N 10.
54. Пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi класы дзеляцца: на групу хлопчыкаў (юнакоў) i групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў V - IX класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў X i XI класах. У выпадку, калi магчыма арганiзаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) i дзяўчынак (дзяўчат) у iншых
класах, то па рашэнню структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi (далей - упраўленне (аддзел) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), узгодненаму з фiнансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы.
Дапускаецца ў спецыялiзаваных лiцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў VII i VIII класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў VII - XI класах;
(в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
на групу юнакоў i групу дзяўчат пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" ў X i XI класах; на групы пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Замежная мова" з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэннi ўпраўлення (аддзела) адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, узгодненым з фiнансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзiн, якiя ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў;
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
на дзве групы ў базавых школах, сярэднiх школах, кадэцкiх вучылiшчах, яслях-садах – базавых школах, яслях-садах - сярэднiх школах, дзiцячых садах - базавых школах, дзiцячых садах - сярэднiх школах пры напаўняльнасцi класа не менш за 25 вучняў, школах-iнтэрнатах, санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi,
спецыялiзаваных лiцэях, сувораўскiх вучылiшчах, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах -
каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:
"Iнфарматыка" - у VI - XI (XII) класах; "Матэматыка" - пры правядзеннi практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Матэматыка";
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
"Фiзiка" - пры правядзеннi франтальных лабараторных работ у VII - XI (XII) класах, практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Фiзiка";
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
"Бiялогiя" - пры правядзеннi лабараторных i практычных работ у X - XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Бiялогiя";
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
"Хiмiя" - пры правядзеннi практычных работ у VII - XI (XII) класах, лабараторных вопытаў у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Хiмiя";
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
"Астраномiя" - пры правядзеннi астранамiчных назiранняў у XI (XII) класе;
на дзве групы ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццѐ здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва i па якiх адукацыйный працэс ажыццяўляецца не iндывiдуальна.
55. Вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццѐ здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва у базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў i па якiх адукацыйны працэс ажыццяўляецца iндывiдуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.
56. У базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях -
каледжах мастацтваў:
вучэбныя заняткi па вучэбных прадметах "Харавы клас", "Танец класiчны, народна-сцэнiчны,
гiсторыка-бытавы або сучасны бальны", "Рытмiка", "Асновы сцэнiчнага руху", "Музычныя i тэатральныя
гульнi" праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй
адукацыi па адпаведным вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);
вучэбныя заняткi па вучэбным прадмеце "Iгра на музычным iнструменце" (акрамя фартэпiяна)
праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па
гэтым вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);
вучэбныя заняткi, на якiх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах "Жывапiс",
"Малюнак", праводзяцца настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi
па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 дэманстратараў пластычных пастаў (вучэбныя заняткi па
выкананню партрэта, дэталяў галавы i дэталяў фiгуры (кiсць, ступня) i 1 дэманстратара пластычных пастаў
(вучэбныя заняткi для ўсiх iншых пастановак).
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
57. У выпадку, калi колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса
Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, установа адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных
праграм агульнай сярэдняй адукацыi можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэннi вучэбных
прадметаў, акрэсленых у пункце 54 дадзенага Палажэння, за кошт вучэбных гадзiн, якiя ўстаноўлены
тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне
факультатыўных заняткаў.
58. Пры наяўнасцi ў кожным з I - IV класаў не больш за шэсць вучняў вучэбныя заняткi па вучэбных
прадметах "Фiзiчная культура i здароўе", "Музыка", "Выяўленчае мастацтва", "Працоўнае навучанне"
праводзяцца адначасова з вучнямi I i II, II i III, III i IV або I i III, II i IV класаў або ў iншых аптымальных для
ўстановы адукацыi варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.
59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносiн да асабiстай i грамадскай бяспекi i фармiравання
вопыту бяспечнай жыццядзейнасцi на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя i вучэбныя
заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам установы агульнай
сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду, а з вучнямi, якiя навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй
адукацыi, што размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя
заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У
спецыялiзаваным лiцэi з вучнямi VII - XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткi, накiраваныя на
атрыманне ведаў i ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах цi
падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямi сувораўскiх
вучылiшчаў першапачатковых ведаў i навыкаў у ваеннай справе, якiя неабходны для выбару прафесii,
службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi
Беларусь, органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях, на працягу
навучальнага года з вучнямi VII - XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткi ў
адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.
(в ред. постановлений Минобразования от 03.03.2018 N 10, от 02.12.2019 N 180)
60. За кошт вучэбных гадзiн, што ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай
сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзiцца ў
шосты школьны дзень заняткi гульнявымi вiдамi спорту i можа рэалiзоўвацца адукацыйная праграма
прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) для вучняў X - XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў
гульнявымi вiдамi спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзiна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу
адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) - у рамках колькасцi вучэбных
гадзiн, прадугледжанай тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях, але не больш за 6 вучэбных гадзiн у
тыдзень.
61. Непаўналетнiя вучнi з улiкам погляду iх законных прадстаўнiкоў, зыходзячы са схiльнасцяў,
жаданняў i стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўнi на
факультатыўных занятках у межах колькасцi вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў,
устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду.
Факультатыўныя заняткi могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманiтарнай, грамадазнаўчай,
экалагiчнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфiчнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай i iншай
накiраванасцi. Факультатыўныя заняткi музычнай, харэаграфiчнай i тэатральнай накiраванасцi могуць
праводзiцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных
заняткаў, i канцэртмайстрам (акампанiятарам).
Факультатыўныя заняткi, як правiла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў.
Факультатыўныя заняткi ў IX (X) - XI (XII) класах могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень.
62. Для арганiзацыi факультатыўных, стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў, кансультацый (для
вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi) вучнi, як
правiла, аднаго або паралельных класаў аб'ядноўваюцца ў групу.
Напаўняльнасць групы для арганiзацыi заняткаў, названых у частцы першай гэтага пункта, павiнна
складаць:
не менш за тры вучнi пры правядзеннi факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыi, што
размешчаны ў сельскiх населеных пунктах;
не менш за пяць вучняў пры правядзеннi факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыi, што
размешчаны ў гарадах i пасѐлках гарадскога тыпу;
не менш за тры вучнi пры правядзеннi стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў i кансультацый (для
вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi).
Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе, вучэбна-педагагiчным комплексе,
за выключэннем базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii -
каледжа мастацтваў, правядзенне iндывiдуальна падтрымлiваючых заняткаў, накiраваных на
пераадольванне цяжкасцяў у вывучэннi вучэбных прадметаў "Беларуская мова" i "Руская мова", для
непаўналетнiх замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя часова пражываюць у Рэспублiцы
Беларусь, а таксама для непаўналетнiх грамадзян i асоб без грамадзянства, якiм прадастаўлены статус
бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспублiцы Беларусь або якiя хадайнiчаюць аб
прадастаўленнi статуса бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспублiцы Беларусь.
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
63. Па рашэнню заснавальнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, у якой арганiзуюцца
факультатыўныя заняткi музычнай, тэатральнай, харэаграфiчнай i мастацкай накiраванасцi, дапускаецца:
ажыццяўляць адукацыйны працэс iндывiдуальна пры засваеннi на факультатыўных занятках
музычнай накiраванасцi зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для I - IX класаў, накiраванай
на навучанне iгры на адпаведным музычным iнструменце. На кожнага вучня адводзiцца 2 вучэбныя гадзiны
на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучнi на
факультатыўных занятках пры засваеннi зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў музычнай,
тэатральнай i харэаграфiчнай накiраванасцi для I - IX класаў, накiраваных на фармiраванне музычнай
культуры сродкамi вакальнага або музычна-iнструментальнага мастацтва, а таксама на фармiраванне
харэаграфiчнай культуры, тэатральнай культуры сродкамi харэаграфiчнага мастацтва, тэатральнага
мастацтва. На кожную групу вучняў з лiку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзiцца 1 вучэбная
гадзiна на тыдзень;
ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучнi пры засваеннi
зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накiраванасцi для I - IX класаў, накiраваных
на фармiраванне мастацкай культуры сродкамi выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i
дызайну. На кожную групу вучняў з лiку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзiцца не больш за 3
вучэбныя гадзiны на тыдзень.
64. У выпадку, калi ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыi не выкарыстоўвае па аб'ектыўных прычынах вызначаную тыпавым вучэбным
планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду агульную колькасць вучэбных гадзiн,
фiнансуемых з мясцовага бюджэту, за кошт гэтых вучэбных гадзiн па рашэнню ўпраўлення (аддзела)
адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на базе асобных устаноў агульнай сярэдняй
адукацыi могуць быць арганiзаваны факультатыўныя заняткi для вучняў некалькiх устаноў агульнай
сярэдняй адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
65. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыi зацвярджаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi (кiраўнiка ўстановы
адукацыi, на базе якой арганiзаваны факультатыўныя заняткi для вучняў некалькiх устаноў агульнай
сярэдняй адукацыi).
66. Штодзѐнная колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных
праграм агульнай сярэдняй адукацыi i iх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, што
складаецца з улiкам патрабаванняў санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў. Расклад
вучэбных заняткаў зацвярджаецца кiраўнiком установы адукацыi на кожнае паўгоддзе.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
67. Факультатыўныя заняткi, у тым лiку факультатыўныя заняткi, названыя ў пункце 59 дадзенага
Палажэння, а таксама заняткi па фiзiчнай рэабiлiтацыi, у тым лiку i па плаваннi, у санаторнай
школе-iнтэрнаце плануюцца асобным раскладам, што зацвярджаецца кiраўнiком установы адукацыi, якая
рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi.
68. Працягласць перапынкаў памiж вучэбнымi заняткамi i факультатыўнымi заняткамi (заняткамi па
фiзiчнай рэабiлiтацыi, у тым лiку i па плаваннi, у санаторнай школе-iнтэрнаце), названымi ў пункце 67
дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай адукацыi зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасцi,
арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў
i гiгiенiчных нарматываў.
69. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi для
адораных i таленавiтых вучняў, а таксама для вучняў, якiя па ўважлiвых прычынах (удзел у спартыўных
спаборнiцтвах, адукацыйных мерапрыемствах i падрыхтоўка да iх, iншыя прычыны, пацверджаныя
дакументальна) пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткi
i праходзiць ва ўстаноўленыя тэрмiны атэстацыю, можа ажыццяўляцца iндывiдуальна ў адпаведнасцi з
iндывiдуальным вучэбным планам.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
Пры арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным
планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай iм адукацыйнай праграмы агульнай
сярэдняй адукацыi часткова або поўнасцю.
70. Для вырашэння пытання аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з
iндывiдуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнiк непаўналетняга вучня) падае заяву з
указаннем прычыны на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi. Да заявы вучань (законны прадстаўнiк
непаўналетняга вучня) прадастаўляе дакументы, якiя могуць служыць пацвярджэннем iнфармацыi,
выкладзенай у заяве.
(часть первая п. 70 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
Рашэнне аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным
вучэбным планам (аб адмове ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з
iндывiдуальным вучэбным планам) кiраўнiк установы адукацыi прымае на падставе вынiкаў разгляду
дадзенага пытання на педагагiчным савеце на працягу дваццацi каляндарных дзѐн з дня падачы заявы
вучнем (законным прадстаўнiком непаўналетняга вучня).
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
71. Рашэнне аб тэрмiнах i формах правядзення атэстацыi вучня, якi асвойвае змест адной з
адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам,
прымаецца ўстановай адукацыi i даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга
вучня ў пiсьмовай форме на працягу пяцi каляндарных дзѐн з дня прыняцця кiраўнiком установы адукацыi
рашэння аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным
планам.
72. Вучань, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў
адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам, лiчыцца ў спiсах вучняў установы адукацыi. У класным
журнале ў графе аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па
якiм матэрыял у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай ѐн асвойвае самастойна, робiцца запiс - "вывучае
самастойна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам".
73. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам
можа быць спынена:
па заяве вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня;
па рашэнню ўстановы адукацыi, калi вучань па вынiках атэстацыi атрымаў гадавую адзнаку 0 (нуль)
балаў па адным з вучэбных прадметаў, па якiм матэрыял у адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным
планам ѐн асвойваў самастойна.
74. Рашэнне аб спыненнi арганiзацыi адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным
вучэбным планам прымаецца кiраўнiком установы адукацыi i ў тыднѐвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня
або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня.
75. Выхаваўчую работу з вучнямi класа ўстановы адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуе настаўнiк, якi выконвае абавязкi класнага кiраўнiка.
76. Па завяршэнню навучальнага года:
з вучнямi X класа, за выключэннем вучняў X класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, што
размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, санаторных школ-iнтэрнатаў, вячэрнiх школ,
вячэрнiх класаў, праводзяцца абавязковыя 5-дзѐнныя вучэбна-палявыя зборы (юнакi) i 5-дзѐнная
медыцынская практыка (дзяўчаты), на якiя выдзяляецца па 30 вучэбных гадзiн. Правядзенне
вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкi для вучняў устаноў адукацыi, якiя не маюць у сваѐй
структуры цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi, арганiзуецца ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi iншых
устаноў агульнай сярэдняй адукацыi або ў мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi ў парадку,
вызначаным упраўленнямi (аддзеламi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па
ўзгадненню з раѐнным (гарадскiм) ваенным камiсарыятам, начальнiкамi воiнскiх гарнiзонаў i камандзiрамi
воiнскiх часцей, кiраўнiцтвам арганiзацый аховы здароўя;
(в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
з вучнямi V - VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя маюць вучэбна-вопытныя ўчасткi
(гаспадаркi), на працягу 5 дзѐн па 3 вучэбныя гадзiны на дзень праводзiцца працоўная практыка (усяго 15
вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi працоўнай практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў,
вызначае кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi;
з вучнямi V - VIII класаў базавых школ - каледжаў мастацтваў, вучнямi сярэднiх школ - каледжаў
мастацтваў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў, якiя вывучаюць вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на
развiццѐ здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, праводзiцца творчая практыка працягласцю 5 дзѐн
па 3 вучэбныя гадзiны на дзень (усяго 15 вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi творчай
практыкi зыходзячы з мясцовых умоў вызначае кiраўнiк вучэбна-педагагiчнага комплексу.
77. Агульная колькасць вучэбных гадзiн, якая фiнансуецца з рэспублiканскага i (або) мясцовых
бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы
адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, павялiчваецца яе
заснавальнiкам у наступных выпадках:
правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" з вучнямi, якiя па
стану здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень;
дзялення класаў на групы ў адпаведнасцi з пунктам 54 дадзенага Палажэння;
прадаўжэння вывучэння вучнямi V - XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не
вывучаецца ў дадзенай установе адукацыi, пры наяўнасцi ў кожным класе ад аднаго да пяцi вучняў. На
вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзiны на тыдзень на
клас. Вучнi, якiя працягваюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлiчваюцца пры вызначэннi
колькасцi груп пры дзяленнi адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным
прадмеце "Замежная мова";
выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу,
адведзенага на правядзенне музычна-рытмiчных заняткаў у санаторнай школе-iнтэрнаце;
выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара), дэманстратараў пластычных пастаў
у базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах
мастацтваў з разлiку:
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам адпаведнага вучэбна-педагагiчнага комплексу
на вывучэнне вучэбных прадметаў "Iгра на музычным iнструменце" (акрамя фартэпiяна); "Харавы клас",
"Ансамблевы клас (вакальны)", "Ансамблевы клас (iнструментальны)", "Танец класiчны, народна-сцэнiчны,
гiсторыка-бытавы або сучасны бальны", "Рытмiка", "Асновы сцэнiчнага руху", "Музычныя i тэатральныя
гульнi";
100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагiчным комплексам у адпаведнасцi з
вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах "Жывапiс", "Малюнак" на правядзенне вучэбных заняткаў, на
якiх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;
выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу,
адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфiчнай
накiраванасцi ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi названых факультатыўных заняткаў i арганiзаваных у
групах, напаўняльнасць якiх устаноўлена ў абзацах другiм i трэцiм частцы другой пункта 62 дадзенага
Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай,
харэаграфiчнай i мастацкай накiраванасцi ў адпаведнасцi з пунктам 63 дадзенага Палажэння i вучэбных
гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне iгры на
музычным iнструменце (акрамя фартэпiяна), на фармiраванне музычнай культуры сродкамi вакальнага або
музычна-iнструментальнага мастацтва, а таксама на фармiраванне харэаграфiчнай культуры, тэатральнай
культуры сродкамi харэаграфiчнага мастацтва, тэатральнага мастацтва ў адпаведнасцi з абзацамi другiм i
трэцiм пункта 63 дадзенага Палажэння;
выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбнай дысцыплiне
"Ваджэнне трактароў", што вызначаны вучэбнымi планамi ўстаноў адукацыi па прафесii
"Трактарыст-машынiст сельскагаспадарчай вытворчасцi" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы
прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых);
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
правядзення вучэбна-палявых збораў, практыкi (медыцынскай, працоўнай, творчай) у адпаведнасцi з
пунктам 76 дадзенага Палажэння;
правядзення грамадска карыснай працы з разлiку 1 вучэбная гадзiна на тыдзень у III - VIII класах i 2
вучэбныя гадзiны на тыдзень у IX - XI класах;
выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў з вучнямi X - XI класаў па
падрыхтоўцы вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В", вадзiцеляў механiчных
транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C" для практычных заняткаў, што вызначаны адзiнымi праграмамi
падрыхтоўкi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў дадзеных катэгорый, пры наяўнасцi неабходнай
матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
(абзац введен постановлением Минобразования от 06.08.2020 N 214)
ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
78. Прыѐм асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыѐму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi
пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных
нарматываў.
79. Прыѐм асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы
пры прад'яўленнi ѐю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай
даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб
адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным
прадстаўнiком.
80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай
адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў X класе.
Дапускаецца пры прыѐме ў X вячэрнi клас устаноў адукацыi, названых у пункце 45 дадзенага
Палажэння, або ў X клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыi змест адукацыйнай
праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага
(служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi), пацвярджаць копiяй пасведчання аб агульнай
базавай адукацыi атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыi. Пры гэтым факт атрымання
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ва ўстанове адукацыi пацвярджаецца даведкай аб тым, што
грамадзянiн з'яўляецца навучэнцам установы адукацыi з указаннем адукацыйнай праграмы
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, змест якой ѐн асвойвае.
81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi
агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на
працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыѐме ў V клас.
82. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай
праграмы:
пачатковай адукацыi пры прыѐме ў II - IV класы;
базавай адукацыi пры прыѐме ў VI - IX класы;
сярэдняй адукацыi пры прыѐме ў XI (XII) клас;
спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыѐме ў II - IX (X) i XI (XII) класы, а
таксама пры прыѐме ў XI i XII (XII i XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.
83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад'яўляюцца асобай, а
ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай
сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па
запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры
прыѐме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I
ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад'яўляцца асобай.
84. Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у
конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў,
лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi, акрамя дакументаў, пералiчаных у пункце 79 дадзенага Палажэння,
падае ў прыѐмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi:
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi;
дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыѐме для атрымання сярэдняй адукацыi
(пры наяўнасцi права на льготы).
Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у
дадатковым прыѐме ў X класс для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi,
акрамя дакументаў, пералiчаных у частцы першай дадзенага пункта, падае ў прыѐмную камiсiю адпаведнай
установы адукацыi ведамасць адзнак, атрыманых асобай на ўступных iспытах у год прыѐму.
(часть вторая п. 84 введена постановлением Минобразования от 09.11.2021 N 243)
(п. 84 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
85. Прыѐм асобы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ва ўстанову адукацыi для засваення зместу
адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на
падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i ў парадку,
устаноўленым для прыѐму асоб ва ўстановы адукацыi для засваення зместу адукацыйных праграм
агульнай сярэдняй адукацыi.
86. Прыѐм асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях -
каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
Асобы, якiя маюць льготы пры прыѐме ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаты, гiмназii - каледжы мастацтваў,
залiчваюцца для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах
мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
Прыѐм асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах
мастацтваў ажыццяўляецца без уступных iспытаў.
(часть третья п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)
Асобы, якiя атрымалi пачатковую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, па iх жаданнi
працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.
(часть четвертая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)
Прыѐм асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па
конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва.
(часть пятая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)
Асобы, што атрымалi агульную базавую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях -
каледжах мастацтваў, па iх жаданнi працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на III
ступенi агульнай сярэдняй адукацыi без уступных iспытаў i праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў
мастацтва.
(часть шестая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)
87. Прыѐм асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi,
дадатковы прыѐм у X класы лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi ажыццяўляецца па конкурсе на падставе
ўступных iспытаў.
(часть первая п. 87 введена постановлением Минобразования от 09.11.2021 N 243)
Без уступных iспытаў пры паступленнi ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi для атрымання сярэдняй
адукацыi залiчваюцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным
прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыѐму, для
якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
Пераважнае права пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах, на залiчэнне ў лiцэi,
установы вышэйшай адукацыi ў парадку пералiчэння маюць:
пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным
прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыѐму, для
якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт;
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
асобы, якiя маюць болей высокi сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;
асобы, якiя маюць у пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi болей высокi сярэднi бал па вучэбных
прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты.
88. Прыѐм асоб для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах
мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах
мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў
мастацтва.
89. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў пiсьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэннi вуснай
(тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формах, а праверка здольнасцяў у галiне
асобных вiдаў мастацтва пры прыѐме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях
- каледжах мастацтваў - у практычнай форме, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i
практычнай (практычныя заданнi) формаў.
Асаблiвасцi правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, а
таксама парадак распрацоўкi заданняў для iх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага
Палажэння.
90. Пераздача ўступных iспытаў пры прыѐме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва
ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама пры прыѐме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi на
свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.
Паўторнае правядзенне праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыѐме асоб для
атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.
(п. 90 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
91. Асоба, якая не з'явiлася на ўступныя iспыты па вучэбных прадметах (на праверку здольнасцяў у
галiне асобнага вiду мастацтва) па ўважлiвай прычыне (хвароба або iншыя непрадбачаныя абставiны, якiя
перашкаджаюць ўдзелу ва ўступных iспытах, у праверцы здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, што
пацверджаны дакументальна), мае права здаць iх (прайсцi праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду
мастацтва) у рэзервовы дзень.
(в ред. постановления Минобразования от 06.08.2020 N 214)
92. Вынiкi ўступных iспытаў пры прыѐме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе:
пры прыѐме ў X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi
ацэньваюцца ў адпаведнасцi з крытэрыямi ацэньвання заданняў, якiя распрацоўваюцца ўстановай адукацыi
"Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў" (далей - РIКВ) з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi)
балаў;
для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях -
каледжах мастацтваў, у XI клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай
адукацыi ацэньваюцца па дзесяцiбальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў
у адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.
(п. 92 в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
93. Па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыѐме асоб, якiя выказалi
жаданне ўдзельнiчаць у конкурсе для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах
- каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах -
каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.
Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва асоб, якiя выказалi жаданне
прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў,
сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi, што зацвярджаюцца
ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Залiчваюцца для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавыя школы - каледжы
мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiя школы -
каледжы мастацтваў асобы з больш высокiм узроўнем здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
94. Исключен.
(п. 94 исключен. - Постановление Минобразования от 03.03.2018 N 10)
95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем
школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае
заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыѐму пры прыѐме ў II -
XI класы, за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.
(часть первая п. 95 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
Заява падаецца асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы):
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыѐму пры прыѐме ў I клас устаноў адукацыi, за
выключэннем I класа базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў. Пры
наяўнасцi свабодных месцаў заява можа быць пададзена да 28 жнiўня года прыѐму;
у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыѐму пры прыѐме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыѐму пры прыѐме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай
адукацыi;
абзац исключен. - Постановление Минобразования от 09.11.2021 N 243;
у перыяд з 12 чэрвеня па 10 жнiўня года прыѐму ў X клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў для
прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях,
гiмназiях-iнтэрнатах;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыѐму ў X клас, гiмназiй - каледжаў мастацтваў для
прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях - каледжах
мастацтваў;
у перыяд з 11 па 17 жнiўня пры прыѐме на свабодныя месцы ў X класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, X
клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў, дадатковым прыѐме ў X класы лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
(в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жнiўня пры прыѐме на свабодныя месцы ў XI класы гiмназiй,
гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - IX, XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай
адукацыi;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жнiўня года прыѐму пры прыѐме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў
мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыѐме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III
ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыѐме
на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.
(часть вторая п. 95 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:
вучэбныя прадметы, якiя жадае вывучаць на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам
дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi);
галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным
планам гiмназii - каледжа мастацтваў;
галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным
планам базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў.
Пры прыѐме ў вячэрнюю школу (вячэрнiя класы) асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у
заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыi або спецыяльнай адукацыi.
(п. 95 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
96. Выключаны.
(п. 96 исключен. - Постановление Минобразования от 09.11.2021 N 243)
97. Для арганiзацыi прыѐму асоб для атрымання адпаведнай адукацыi ў гiмназiях,
гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi, базавых
школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, правядзення ўступных iспытаў,
праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i фармiравання па iх вынiках кантынгенту вучняў
ствараецца прыѐмная камiсiя.
Састаў прыѐмнай камiсii фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў установы адукацыi, правы i
абавязкi яе членаў вызначае кiраўнiк, якi з'яўляецца старшынѐй прыѐмнай камiсii. Ва ўстанове вышэйшай
адукацыi старшынѐй прыѐмнай камiсii можа быць упаўнаважаная яе кiраўнiком асоба.
Састаў прыѐмнай камiсii зацвярджаецца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi не пазней чым за два
тыднi да пачатку ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
З лiку членаў прыѐмнай камiсii прызначаюцца намеснiк старшынi, сакратар, старшынi
экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй.
Для правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва
ствараюцца экзаменацыйныя камiсii, а для разгляду пiсьмовых заяў асоб (законных прадстаўнiкоў
непаўналетнiх асоб) аб пераглядзе адзнакi па вынiках уступных iспытаў, якiя праводзiлiся ў пiсьмовай
форме, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва (далей - апеляцыi) у выпадку нязгоды з
выстаўленай адзнакай - апеляцыйныя камiсii. Саставы экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй зацвярджае
старшыня прыѐмнай камiсii.
У састаў экзаменацыйных камiсiй уключаюцца найбольш квалiфiкаваныя педагагiчныя работнiкi, якiя
рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, па якiх
праводзяцца ўступныя iспыты, а ў састаў экзаменацыйных камiсiй для праверкi здольнасцяў у галiне
асобных вiдаў мастацтва - педагагiчныя работнiкi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай
сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццѐ здольнасцяў вучняў у галiне
асобных вiдаў мастацтва.
У выпадку, калi ў гiмназii, гiмназii - каледжы мастацтваў функцыянуюць I - IV класы або
ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугi) па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца
ўступныя iспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камiсiй педагагiчных работнiкаў, якiя
рэалiзавалi змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi ў IV класе або ажыццяўлялi рэпетытарства
(кансультатыўныя паслугi) па гэтых вучэбных прадметах.
98. Прыѐмная камiсiя забяспечвае:
прыѐм дакументаў, iх рэгiстрацыю i захоўванне на перыяд правядзення ўступных iспытаў, праверкi
здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i залiчэння;
арганiзацыю i правядзенне ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва;
фармiраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камiсiй i арганiзацыю кантролю за iх дзейнасцю;
складанне схем нумарацыi месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў i
падрыхтоўку iншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнiкаў, спiсаў асоб, якiя выказалi жаданне
прыняць удзел у конкурсе пры прыѐме ў адпаведную ўстанову адукацыi);
размеркаванне асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыѐме ў адпаведную
ўстанову адукацыi, для здачы ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, па
аўдыторыях;
размеркаванне экзаменацыйных камiсiй для прыѐму ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне
асобных вiдаў мастацтва па аўдыторыях;
стварэнне пры неабходнасцi спецыяльных умоў для правядзення ўступных iспытаў для асоб з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыѐме ў
адпаведную ўстанову адукацыi для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, з улiкам асаблiвасцяў
iх псiхафiзiчнага развiцця;
падрыхтоўку тытульных лiстоў i лiстоў-укладышаў са штампам установы адукацыi для выканання
заданняў уступных iспытаў, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, практычных заданняў уступных iспытаў,
якiя праводзяцца ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры
праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва;
выкананне iншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.
У сваѐй дзейнасцi экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii ўстановы адукацыi падпарадкоўваюцца
прыѐмнай камiсii.
99. Члены прыѐмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй павiнны выконваць ускладзеныя на
прыѐмную камiсiю, экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii абавязкi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
дадзенага Палажэння i iншых прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
100. Прыѐмная камiсiя па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыi, прымае рашэннi, якiя
афармляюцца пратаколамi. Пратаколы прыѐмнай камiсii падпiсваюцца старшынѐй i сакратаром прыѐмнай
камiсii.
Прыѐмная камiсiя, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэннi пры наяўнасцi не
менш за дзве трэцiя ад колькасцi яе членаў. Рашэннi прымаюцца адкрытым галасаваннем простай
большасцю галасоў.
У выпадку роўнай колькасцi галасоў "за" i "супраць" прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў
старшыня прыѐмнай камiсii.
101. Асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданнi ўступных iспытаў, што праводзяцца
ў пiсьмовай форме (далей - пiсьмовыя работы), заданнi пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага
мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей - работы ў галiне выяўленчага мастацтва), на
лiстах-укладышах са штампам установы адукацыi.
Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пiсьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з
чарнавiком старшынi экзаменацыйнай камiсii або па яго даручэнню iншаму члену экзаменацыйнай камiсii.
Па рашэнню старшынi прыѐмнай камiсii частка пiсьмовай работы, якая выканана толькi на чарнавiку,
правяраецца i ацэньваецца.
Пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе,
шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, якi праводзiцца ў
пiсьмовай форме (праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва).
102. Праверка i ацэньванне пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя
прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання iх прозвiшча членамi
экзаменацыйных камiсiй у памяшканнi ўстановы адукацыi пасля завяршэння ўступнага iспыту па
адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзiцца ў пiсьмовай форме, праверкi здольнасцяў у галiне
выяўленчага мастацтва.
103. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць
ўдзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынѐй
экзаменацыйнай камiсii сакратару прыѐмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.
104. Адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб,
якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля iх дэшыфроўкi старшыня экзаменацыйнай камiсii ўносiць у пратакол
уступнага iспыту (пратакол праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва), што падпiсваецца
старшынѐй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
105. Шыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у
конкурсе, праводзiць сакратар прыѐмнай камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у
конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыѐмнай камiсii праводзiць шыфроўку пiсьмовых работ
(работ у галiне выяўленчага мастацтва) iншымi членамi прыѐмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты
захоўваюцца ў сейфе старшынi прыѐмнай камiсii. Лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi экзаменацыйнай
камiсii.
106. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць
удзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе сакратар прыѐмнай
камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню
старшынi прыѐмнай камiсii праводзiць дэшыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага
мастацтва) iншымi членамi прыѐмнай камiсii.
107. Адзнакi, атрыманыя асобамi, якiя прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных iспытах, што
праводзяцца ў пiсьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва),
абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць
ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыѐмнай камiсii абвяшчаць адзнакi, атрыманыя iмi на
ўступных iспытах, што праводзяцца ў пiсьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага
мастацтва, праз два днi пасля iх правядзення.
108. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаѐмiцца з вынiкамi ацэньвання пiсьмовай работы,
работы ў галiне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы,
якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii азначанай асобай (законным прадстаўнiком
непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакi. Дапускаецца па рашэнню прыѐмнай камiсii
ажыццяўляць азнаямленне асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, з вынiкамi ацэньвання сваiх пiсьмовых
работ, работ у галiне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасцi з загадзя вызначаным прыѐмнай камiсiяй
графiкам i па жаданнi непаўналетнiх асоб у прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў.
109. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы),
якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыѐмнай камiсii на працягу
двух працоўных дзѐн пасля абвяшчэння адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне
выяўленчага мастацтва).
Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўнiку непаўналетняй асобы), якая
падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.
110. Разгляд апеляцыi ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў саставе старшынi i двух членаў
экзаменацыйнай камiсii. У састаў апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камiсii, якiя
правяралi i ацэньвалi пiсьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галiне выяўленчага
мастацтва).
Пры разглядзе апеляцыi не дапускаецца знiжэння адзнакi, якую атрымала асоба па вынiках
ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва).
Апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне
выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
Рашэнне апеляцыйнай камiсii афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камiсii падпiсваецца
старшынѐй i членамi апеляцыйнай камiсii.
111. Рашэнне апеляцыйнай камiсii па вынiках разгляду пiсьмовай заявы асобы (законнага
прадстаўнiка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па вынiках ацэньвання пiсьмовай
работы, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва з'яўляецца канчатковым.
112. У выпадку, калi адпаведная апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне аб павышэннi адзнакi, якую
атрымала асоба па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў
галiне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакi ўносяцца ў пiсьмовую работу асобы (работу
асобы ў галiне выяўленчага мастацтва) i адпаведна ў пратакол уступнага iспыту, пратакол праверкi
здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.
113. Прыѐмная камiсiя ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыѐму, што ўстанаўлiваюцца штогод
заснавальнiкам установы адукацыi да 10 красавiка года прыѐму, фармiруе кантынгент вучняў з лiку асоб,
якiя прымаюць удзел у конкурсе:
пры прыѐме для атрымання базавай адукацыi ў гiмназii - каледжы мастацтваў, сярэдняй адукацыi ў
гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
пры прыѐме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi,
дадатковым прыѐме ў X класы лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi на падставе сумы балаў, атрыманых
згодна з крытэрыямi ацэньвання заданняў РIКВ, i станоўчых адзнак па дзесяцiбальнай шкале, атрыманых
iмi на ўступных iспытах. Станоўчымi з'яўляюцца адзнакi ад 6 балаў i вышэй;
(в ред. постановления Минобразования от 09.11.2021 N 243)
пры прыѐме для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх
школах - каледжах мастацтваў на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.
114. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, пералiчаных ў частцы чацвѐртай пункта 4
артыкула 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, для атрымання сярэдняй адукацыi ў
гiмназiях-iнтэрнатах астатнiя асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя гiмназii-iнтэрнаты
па конкурсу ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
115. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87
дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, установах вышэйшай адукацыi астатнiя
асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя лiцэi, установы вышэйшай адукацыi па
конкурсу.
Пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах пры прыѐме для атрымання сярэдняй
адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, на вакантныя месцы у гэтых лiцэях, ва ўстановах
вышэйшай адукацыi залiчваюцца асобы, пералiчаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.
Асобы, якiя прынялi ўдзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, установах
вышэйшай адукацыi, але па вынiках конкурсу не залiчаны ў лiк вучняў X класаў лiцэяў, устаноў вышэйшай
адукацыi, маюць права прыняць удзел у дадатковым прыѐме, абвешчаным лiцэямi, установамi вышэйшай
адукацыi. Iнфармацыя аб дадатковым прыѐме размяшчаецца на афiцыйных сайтах лiцэяў, устаноў
вышэйшай адукацыi не пазней чым 15 лiпеня года прыѐму.
(часть третья п. 115 введена постановлением Минобразования от 09.11.2021 N 243)
116. Кiраўнiк установы адукацыi, прыѐм асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыi
ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыѐме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў установы адукацыi не
пазней за 31 жнiўня года прыѐму.
117. На падставе рашэння прыѐмнай камiсii ўстановы адукацыi, прыѐм для атрымання адпаведнай
адукацыi ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кiраўнiк установы адукацыi выдае загад аб прыѐме (залiчэннi)
асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у лiк вучняў у наступныя тэрмiны:
не пазней за 12 чэрвеня года прыѐму пры прыѐме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
не пазней за 5 лiпеня года прыѐму пры прыѐме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
(в ред. постановления Минобразования от 06.08.2020 N 214)
не пазней за 28 жнiўня года прыѐму пры прыѐме на свабодныя месцы ў X - XI класы гiмназiй,
гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай
адукацыi, пры дадатковым прыѐме ў X класы лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
(в ред. постановлений Минобразования от 02.12.2019 N 180, от 09.11.2021 N 243)
не пазней за 15 жнiўня года прыѐму пры прыѐме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў,
сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыѐме ў X клас сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў для
прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах -
каледжах мастацтваў, а таксама пры прыѐме на свабодныя месцы ў II (VI) - IX класы базавых школ -
каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў i пры прыѐме на свабодныя месцы ў X i XI
класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.
(п. 117 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)
118. У трохдзѐнны тэрмiн рашэнне аб прыѐме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў адпаведнай установы
адукацыi даводзiцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) шляхам
размяшчэння загаду аб прыѐме (залiчэннi) на афiцыйным iнтэрнэт-сайце ўстановы адукацыi або на дошцы
аб'яў.
119. Iншыя асаблiвасцi прыѐму (залiчэння) асоб ва ўстановы адукацыi для атрымання адпаведнай
адукацыi вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.